Summary: | The Funeral Monuments of Belarussian Dvina Region of the 14th – 18th Centuries: Defenition, Structura, Classification / V. Cherevko Разгледжаны тэарэтычныя падыходы да вызначэння паняцця пахавальнага помніка як катэгорыі археалагічнай навукі. Разгледжаны пытанні структуры пахавальнага помніка ў дачыненні да Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў. Пад пахавальнымі помнікамі XIV – XVIII стагоддзяў разумеюцца як асобныя пахаванні і пахавальныя комплексы, так і могілкі, што адносяцца да перыяду XIV – XVIII стагоддзяў. Вылучэнне групы пахавальных помнікаў са знешнімі прыкметамі пахаванняў XIV – XVIII стагоддзяў дазволіла пашырыць кола даследуемых аб’ектаў і прасачыць асаблівасці іх тэрытарыяльнага размяшчэння. Дана класіфікацыя пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў у залежнасці ад намагільнага збудавання, наяўнасці культавай пабудовы ў структуры (метаструктуры) пахавальнага помніка, асаблівасцяў пахавальнага інвентару.
|