Summary: | Materials to the Map of Funeral Monuments in Belarussian Dvina Region of the 14 – 18 Centuries / V. Charauko Вывучэнне пахавальных помнікаў дае інфармацыю аб асаблівасцях матэрыяльнай, а ўскосна – і духоўнай культуры людзей мінулага. Артыкул прысвечаны пытанню картаграфавання пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў. Перыяд XIV – XVIII стагоддзяў з’яўляецца перспектыўным для вывучэння з прычыны недастатковай вывучанасці пахавальных помнікаў гэтай эпохі. У ходзе падрыхтоўчага этапа былі ўдакладнены межы даследуемага рэгі?ну. На падставе абагульненай інфармацыі складзены спіс пахавальных помнікаў, які налічвае каля сотні пазіцый. Улічаны такія катэгорыі аб’ектаў, як познесярэднявечныя курганныя пахаванні, курганна-жальнічныя могілкі, магілы з каменнымі надмагіллямі і крыжамі, пахаванні ўнутры культавых пабудоў, а таксама памінальныя курганы. Вынікам стала «Карта пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў». Карту плануецца ўдакладняць з улікам вынікаў новых археалагічных адкрыццяў.
|